26 лютага для вучняў 6-х класаў была праведзена гульня "З рога ўсяго многа". Удзельнікі з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, разгадвалі літаратурную крыжаванку, тлумачылі прыказкі. У вучняў была магчымасць адчуць сябе юнымі паэтамі пры напісанні невялікіх вершаў. Шасцікласнікі паказалі, наколькі добра яны валодаюць роднай мовай. З вуснаў кожнага гучала беларускае слова.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Новости