”Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць, калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”.(З.Бядуля)
Такімі словамі святочна, творча, упэўнена пачала крочыць Дэкада роднай мовы ў нашай гімназіі. Падчас адкрыцця гучалі выказванні мастакоў слова пра беларускую мову, песні беларускіх кампазітараў на словы беларускіх паэтаў. Вучні і настаўнікі з задавальненнем слухалі і спявалі беларускія песні, а таксама танцавалі.
Атрымалася сапраўднае свята, якое ўзняло настрой і будзе натхняць усіх вучняў на творчую дзейнасць на працягу тыдня.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Новости