20 лютага сярод вучняў 5 класа адбыўся турнір знаўцаў “Куфар ведаў”. Вучні гаварылі на роднай мове. І не проста гаварылі, а падарожнічалі, паклікаўшы на дапамогу фантазію і веды. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы рабілі прыпынкі, на кожным з якіх з энтузіязмам выконвалі цікавыя заданні і паказвалі свае веды. Асабліва спадабалася вясёлая фізкультхвілінка - музычны батл, які стварыў цудоўны настрой ва ўсіх прысутных. У канцы гульні вучні атрымалі не толькі дыпломы, але і карысныя падарункі.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Новости